|
Вёска ў Лелюкінскім сельсавеце. У
сярэдзіне XVII ст. сяло ў
Дудскім старостве
Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1665
г. уласнасць Гарбачэўскага, стольніка рэчыцкага,
затым Валовіча, Замойскіх, Пацаў і інш.
уладальнікаў. У 1789 г. належала Зяньковічам, 15
аселых гаспадарак, каля 6 валок зямлі. У
сярэдзіне XIX — пачатку XX ст. вёска ў
Лугамавіцкай воласці
Ашмянскага павета Віленскай
губерні. У 1861 г. 61 рэвізская душа, у складзе
маёнтка Лугамавічы памешчыцы Мілеўскай. У 1866
г. 24 двары, 153 жыхары. У 1905 г. 285 жыхароў,
338 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 51 двор, 329
жыхароў, якія мелі 100 кароў, 47 коней, 321
дзесяціну зямлі. У 1921 — 1939 гг. вёска ў
Лугамавіцкай гміне Валожынскага павета
Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 56
двароў, 265 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска (89
двароў, 389 жыхароў) у
Лаздунскім
сельсавеце, з
16.7.1954 г. цэнтр Лежневіцкага сельсавета
Юрацішкаўскага, з 20.1.1960 г.
Іўеўскага раёнаў.
Дзейнічаў смалакурны завод. На франтах Вялікай
Айчыннай вайны змагаліся 16 жыхароў, трое з іх
загінулі. У 1951 г. арганізаваны калгас «17 верасня». У 1970 г. 426 жыхароў. 3 1986 г. у
калгасе «Савецкая Беларусь і ў Лелюкінскім сельсавеце. Цяпер у складзе
калгаса «Лежневічы». Працуюць сярэдняя школа,
клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт,
лясніцтва, магазін. У 1999 г. 140 двароў, 332
жыхары. Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага
кантролю.
смотрите также:
История Ивьевщины |